11 сьнежня пайшоў з жыцьця вядомы беларускі спявак Аляксей Бурдзялёў. Яму было 45 гадоў.
Як паведамілі ў Беларускім фондзе культурнай салідарнасьці, цягам апошніх двух тыдняў ён быў у дыябэтычнай коме.
Аляксей Бурдзялёў больш за 20 гадоў працаваў салістам «Камэраты», удзельнічаў у шэрагу праектаў як артыст хору, у тым ліку выступаў з грэцкім дырыгентам Тэодарам Курэндзысам.
Сьпявак таксама ўваходзіў у склад адноўленага мужчынскага хору «Унія».
Як паведамілі родныя Аляксея Бурдзялёва, адпяваньне адбудзецца 12 сьнежня а 13-й гадзіне ў менскім храме Уваскрасеньня Хрыстовага (вуліца Гамарніка, 27а).
Пасьля гэтага а 15-й гадзіне артыста пахаваюць на Паўночных могілках («Паўночныя-1», сэктар 41, шэраг 1, участак 13).