Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» і выданьне «База».
Сярод пацярпелых — супрацоўнікі спэцслужбы і мінакі. Адзін чалавек загінуў, паведамляецца, што гэта быў сьмяротнік, які ажыцьцявіў атаку.
Паводле інфармацыі «Інтэрфаксу», першы выбух адбыўся раніцай у пасёлку Учкекен — спрацавала невялікая бомба, але ніхто не пацярпеў. А калі супрацоўнікі ФСБ вялі працу на месцы здарэньня, адбыўся другі выбух — яго ўчыніў сьмяротнік, які выйшаў з машыны каля таго месца, паведамляе «База».
На месцы здарэньня працуюць апэратыўныя і сьледчыя службы. Крыніца «Інтэрфаксу» паведаміла, што сьмяротнік «падзяляў погляды экстрэмісцкіх груповак» і перад выбухам пасьпеў пракрычаць «Госпад вялікі» на арабскай мове.