Як паведамілі Свабодзе ў прэсавым цэнтры ўкраінскага аэрапорту, камандзір беларускага экіпажу ўхваліў такое рашэньне, калі самалёт ужо знаходзіўся на тэрыторыі Ўкраіны і падлятаў да аэрапорту «Барыспаль».
Яшчэ пяць самалётаў замежных авіякампаній таксама не змаглі прызямліцца ў Барыспалі — яны вярнуліся ў аэрапорт вылету ці былі перанакіраваныя на рэзэрвовыя пляцоўкі.
Прычынай авіякаляпсу стаў ледзяны дождж, падчас якога ўзьлётна-пасадачныя палосы імгненна пакрываліся скарынкай лёду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь назвалі самай небясьпечнай для журналістаў краінай Эўропы«Рашэньне карыстацца рэзэрвовым аэрапортам ці зьмяніць заплянаваны маршрут ухваляе выключна камандзір паветранага судна», — падкрэсьлілі ў прэсавым цэнтры аэрапорту «Барыспаль».
Працу кіеўскага аэрапорту змаглі аднавіць бліжэй да поўначы. Сёньня аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме — узьлётна-пасадачныя палосы ачышчаныя і падтрымліваюцца ў належным стане, каб прымаць і адпраўляць самалёты.
Сёньня самалёт «Белавія» прызямліўся ў Барыспалі ў 8:35 паводле мясцовага часу, але назад у Менск вылецеў са спазьненьнем на паўгадзіны. Яшчэ адзін сёньняшні рэйс беларускай авіякампаніі Кіеў —Менск мусіць адбыцца згодна з раскладам у 19:05.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Там жа [працаваць] трэба, а тут нічога ня робіш». Зьявілася новае відэа з камэр сілавікоў