Як нагадвае tribuna.com, турнір павінен прайсьці ў Рызе і Менску з 21 траўня па 6 чэрвеня ў 2021 годзе. Тым часам, дэпутаты Эўрапарлямэнту і ўрад Латвіі лічаць неабходным перанесьці турнір зь Менску ў сувязі з парушэньнямі правоў чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею: Матчы чэмпіянату сьвету — 2021 трэба пераносіць зь МенскуTribuna.com цытуе прэзыдэнта Фэдэрацыі Рэнэ Фазэля:
«Мы не дазволім сабе быць закладнікамі палітыкі. Гісторыя вучыць нас, што байкатаваньне спартыўных мерапрыемстваў, такіх як Алімпійскія гульні 1980 году і 1984 году, ніколі не дапамагалі. Спорт для людзей, ён аб’ядноўвае людзей.
У хакею ёсьць традыцыя не падпарадкоўвацца палітыцы і садзейнічаць міжнароднаму ўзаемаразуменьню. Кубак Шпэнглера быў заснаваны ў 1923 годзе для стварэньня ўзаемаразуменьня паміж народамі. І толькі падумайце пра сэрыі сустрэчаў на найвышэйшым узроўні паміж прафэсіяналамі НХЛ і зборнай СССР ў 1972 годзе ці нашыя чэмпіянаты падчас халоднай вайны!
Я не губляю надзеі, што палітычная сытуацыя ў Беларусі нармалізуецца і чэмпіянат сьвету стане магчымым. Не ў маім характары здавацца. Я буду змагацца, пакуль ёсьць цень надзеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сустрэча прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі хакею з Лукашэнкам сарвалася праз каранавірусЦі можа ўвесь турнір прайсьці ў Менску, калі Латвія адмовіцца ўдзельнічаць па палітычных прычынах? У 2014 годзе ў Менску быў выдатны чэмпіянат сьвету з удзелам як 640 тысяч гледачоў. На сёньняшні дзень гэта трэці па колькасьці гледачоў чэмпіянат сьвету па хакеі.
Што будзе, калі каранавірус не дазволіць згуляць з гледачамі? Тады, магчыма, мы правядзем увесь чэмпіянат у Латвіі без гледачоў. Арганізатары гатовыя. Выдаткі ў гэтым выпадку былі б велізарнымі. Але мы адназначна хочам правесьці гэты чэмпіянат сьвету.
Ці можна перанесьці ЧС у Маскву? Не, гэта не варыянт. Калі б мы паехалі ў Расею, адзіным варыянтам быў бы Санкт-Пецярбург», — сказаў прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай Рэнэ Фазэль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіянат сьвету ў хакеі — 2021 могуць перанесьці зь Менску ў Маскву? Віцэ-прэзыдэнт IIHF: «Гэта было б абсурдам»