Сёньня амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Літве Ёсэф Леві наведаў офіс Сьвятланы Ціханоўскай у Вільні. Ён патлумачыў, што ўручэньне даверчых лістоў Лукашэнку новым амбасадарам Ізраілю ў Менску не азначае падтрымкі дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі.
Гэта было зроблена, каб Ізраіль мог дапамагаць прадстаўнікам габрэйскай супольнасьці ўнутры Беларусі, сказаў амбасадар Леві.
Новы пасол Ізраілю ў Менску Алекс Гольдман-Шайман уручыў даверчыя лісты Лукашэнку 24 лістапада.
Сьвятлана Ціханоўская і Ёсэф Леві абмеркавалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Ціханоўская расказала аб эскаляцыі гвалту з боку рэжыму і становішчы палітвязьняў. Ад імя Ізраілю Леві выказаў падтрымку беларускаму народу ў яго імкненьні да дэмакратыі і свабоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля рэзыдэнцыі Нэтаньягу прайшоў пікет супраць ізраільскай палітыкі ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі