Паводле родных, ён будзе даседжваць 7 дзён адміністрацыйнага арышту за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве».
Паводле кіраўніка абласной партыйнай арганізацыі Ўладзімера Шанцава, пра намер зьехаць зь Беларусі Царук не паведамляў. З сабою ўзяў толькі невялікую валізку.
52-гадовы Аляксандар Царук за ўдзел у пратэставых акцыях адседзеў у магілёўскім ізалятары больш за месяц. Паводле праваабаронцаў з пазбаўленага рэгістрацыі цэнтру «Вясна», апошні раз актывіста схапілі 15 лістапада і тры дні да суду трымалі ў няволі.
Пры разглядзе справы ён настойваў, што ня ўдзельнічаў у «несанкцыянаваным мерапрыемстве» і ў міліцыі не было доказаў ягонай віны. Агучыўшы вырак — 10 дзён арышту — яго пакінулі на волі.
Родныя адзначаюць, што Аляксандра за пастаянныя арышты звольнілі з працы. Ён высокакваліфікаваны спэцыяліст-сантэхнік. На іхную думку, зьехаць з радзімы наважыўся, бо тут яму «не дадуць спакойна жыць». «Ён безупынна на кручку», — кажуць родзічы актывіста.
Аляксандар Царук абскарджваў прысуд, але абласны суд пакінуў яго ў сіле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь закрывае межы на выезд. Як змагаюцца з пандэміяй іншыя?