Саўка ды Грышка пра суд Лукашэнкі і Баха

Героі Лявона Вольскага ўражаныя тым, што Аляксандар Лукашэнка назваў чальцоў Міжнароднага алімпійскага камітэту і яго прэзыдэнта Томаса Баха «бандай» і заявіў пра намер зьвярнуцца ў суд. Раней камітэт наклаў на Лукашэнку і Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі санкцыі.

Саўка:
Вот мы думалі: Бах — наш друг.
Аказалася Бах — ураг.
Так любіў Лукашэнку МОК,
І ўдруг — раз — і бабах!

Грышка:
На сьвятое падняў руку.
Алімпійскі агонь — куку?
Трэба гайкі крутнуць яшчэ —
Можа, стане лягчэй?

Саўка:
Быў, как торт, прэзідзенту спорт.
Но наш спорт этым Бахам сьпёрт.
Пададзім на яго у суд —
Мала там не дадут!

Грышка:
Банду Баха засудзіць тут
Беларускі гуманны суд.
Пажыцьцёвае ці расстрэл

Саўка:
За такой беспрэдзел.