За ўвесь пэрыяд распаўсюджваньня інфэкцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1230 пацыентаў.
За содні ў Беларусі зарэгістравалі 1851 новага пацыента з COVID-19, а 2422 чалавекі былі выпісаныя пасьля лячэньня, інфармуе афіцыйны тэлеграм-канал Мінздароўя.
З пачатку пандэміі, у Беларусі 152 тысяч 453 чалавек здалі станоўчы тэст на COVID-19. Ачунялі 129 тысяч 950 пацыентаў, у якіх раней быў пацьверджаны дыягназ.
За ўвесь пэрыяд распаўсюджваньня інфэкцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1230 пацыентаў, прырост за дзень склаў 8 чалавек.
Усяго ў Беларусі праведзена 3 млн 487 тыс 468 тэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад каранавірусу памёр першы кіраўнік ураду незалежнай Беларусі, канкурэнт Лукашэнкі на выбарах 1994 году Вячаслаў Кебіч