Пазоў падаў адвакат зьняволенай журналісткі Міхаіл Баднарчук.
Кацярыну Барысевіч пакінулі пад вартай, суддзя Таццяна Акавітая не задаволіла скаргу адваката журналісткі. Паседжанне прайшло ў закрытым рэжыме. Барысевіч раней не прыцягвалася да крымінальнай адказнасьці, мае пастаяннае месца жыхарства ў краіне і працу, станоўчую характарыстыку з месца працы. Кацярына Барысевіч адна выхоўвае непаўнагадовую дачку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз заклікаў аднавіць статус СМІ для TUT.BY і вызваліць зьняволеных беларускіх журналістаўЯна знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў межах крымінальнай справы аб разгалошваньні лекарскай таямніцы аб стане забітага актывіста Рамана Бандарэнкі.
Кацярына Барысевіч была аўтаркай артыкулу, у якім са спасылкай на вынікі экспэртызы паведамлялася, што ў крыві Рамана не было алькаголю. Гэтыя зьвесткі супярэчылі з заявай Лукашэнкі, што Бандарэнка быў нібыта п’яны.
Другі фігурант справы — лекар-анэстэзіёляг Арцём Сарокін. Справы па факце забойства Рамана Бандарэнкі дагэтуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч пакінулі пад вартай. Верагодна, ёй прад'явілі абвінавачаньнеСупрацоўніцу парталу Tut.by Кацярыну Барысевіч затрымалі 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцьці мэдычнай таямніцы. Яна была аўтаркай артыкула, дзе прыводзілася сьведчаньне лекара аб адсутнасьці алькаголю ў крыві зьбітага да сьмерці Рамана Бандарэнкі, што супярэчыла заявам Лукашэнкі і іншых уладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеных Кацярыну Андрэеву, Кацярыну Барысевіч і Дар’ю Чульцову намінавалі на прэмію «Журналіст года-2020»Па крымінальнай справе таксама былі зьняволеныя журналісткі тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, якія вялі жывы рэпартаж з разбурэньня мэмарыялу Рамана Бандарэнкі і разгону мітынгу яго памяці ў двары дому, дзе ён жыў. Беларускія праваабаронцы прызналі зьняволеных журналістаў палітвязьнямі.
Што вядома пра сьмерць Рамана Бандарэнкі
- Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на вуліцы Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
- Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
- Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.
- У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.
- Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў апэрацыйную яго ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.
- Раман быў у крытычным стане.
- ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя прыбыла на месца толькі пасьля здарэньня. Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі хуткую. Адзін са сьведак здарэньня расказаў Свабодзе, што міліцыя прыяжджала яшчэ тады, калі невядомыя зразалі стужкі, «аднак хутка зьехала, нічога не зрабіўшы».
- Сьледчы камітэт заявіў, што мужчына быў пʼяны. Аднак мэдыкі гэтую заяву абверглі — у крыві Бандарэнкі алькаголю не было.
- 19 лістапада затрымалі журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Кацярына Барысевіч была аўтаркай артыкула, дзе гаварылася, што ў крыві загінулага Рамана Бандарэнкі не было алькаголю. Інфармацыю пра гэта ёй перадаў лекар Арцём Сарокін. Пачатак суду над імі прызначаны на 19 лютага.
- 18 лютага 2021 году, на соты дзень пасьля сьмерці Рамана, Генпракуратура паведаміла яго маці Алене Бандарэнцы, што па факце сьмерці яе сына пачалі крымінальную справу.
- 17 верасьня 2021 справу прыпынілі«з прычыны неўстанаўленьня асобы, якая падлягае прыцягненьню ў якасьці абвінавачанага».