Як заявіў тэлеканал, Мікалай Аўтуховіч кіраваў групай, якая ўчыніла падпал дому міліцыянта ў Ваўкавыску, а ў Горадні падпаліла аўтамабіль, які належаў супрацоўніку міліцыі. Аўтуховіч названы «лідэрам тэрарыстычнага атраду».
Сьведкам супраць Аўтуховіча ў тэлесюжэце выступіў Павал Сава, які сказаў, што «стаяў на шухеры». Сам Сава названы беспрацоўным і раней неаднаразова асуджаным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі прыйду ў палітыку, вы пачуеце». Экс-палітвязьня Аўтуховіча памылкова «адправілі» ў эміграцыюКіраўнік сьледчага аддзелу КДБ Канстанцін Бычак заявіў, што паколькі выбух адбыўся каля жылога дому і дзіцячага садочку, «існавала рэальная пагроза жыцьцю людзей», і выказаў думку, што гэта можна кваліфікаваць як «акт тэрарызму».
Паказаны ў сюжэце і сам Аўтуховіч — выглядае, што ён сядзіць зь зьвязанымі рукамі, а здымка вядзецца схаванай відэакамэрай. Аўтуховіч сказаў, што «мірныя пратэсты нічога не вырашаюць, таму на гэтай глебе нараджаюцца ідэі радыкалізму, бо іншага ніхто не разумее». У адказ на што сказаная гэтая фраза і ў якім кантэксьце — не паведамляецца.
Паказаная таксама зброя, якую нібыта знайшлі ў Аўтуховіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзе зварот да беларусаў усяго сьвету». Аўтуховіч расказаў, чаму заклікаў Лукашэнку сысьці ў адстаўкуЯк адзначае «Наша Ніва», у пераліку тых, хто нібыта дапамагаў у падпалах, названыя сям’я Разановічаў — Любоў, Сяргей і іх сын Павал. Сяргей Разановіч — праваслаўны сьвятар, Любоў — былая ўладальніца службы таксі, а Павал працаваў у аддзеле прымусовага выкананьня аднаго з раёнаў Берасьця. Іх затрымалі 1 сьнежня. Паводле «Нашай Нівы», Аўтуховіч, які каля году таму спыніў грамадзкую актыўнасьць, зьнік з грамадзкага жыцьця, значную частку часу жыў у сям’і Разановічаў у Берасьці.
- Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч у траўні 2010 году быў асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня паводле артыкулу «Незаконныя дзеяньні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі № 5 у Івацэвічах. У студзені 2012 году пераведзены ў турму Горадні. Выйшаў на волю 8 красавіка 2014 году.
- З красавіка 2018 году Мікалай Аўтуховіч абмежаваў свае кантакты, перастаў карыстацца паслугамі мабільных апэратараў і не раскрываў месца свайго знаходжаньня. Ён тлумачыў, што гэта выклікана спробамі правакацыяў супраць яго з боку ўладаў.
- 5 траўня 2019 году на старонцы Мікалая Аўтуховіча ў фэйсбуку зьявіўся тэкст звароту да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у якім Аўтуховіч заклікае яго ў месячны тэрмін прызнаць свае памылкі і сысьці з пасады. На працягу 30 дзён з моманту публікацыі ўльтыматуму былы палітвязень абяцае не прадпрымаць ніякіх дадатковых дзеяньняў. 7 траўня на старонцы Аўтуховіча таксама зьявіўся зварот да супрацоўнікаў праваахоўных органаў Беларусі, у якім ён заклікае іх падтрымаць сваю пазыцыю і не выконваць незаконных загадаў.