Апэратар тэлеканалу «Белсат», які вяшчае з Польшчы на Беларусь, Іван Куракевіч быў асуджаны на 15 сутак арышту 8 сьнежня.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Беларускую асацыяцыю журналістаў.
Карэспандэнтка «Белсату» Любоў Лунёва і Іван Куракевіч былі затрыманыя 7 сьнежня на плошчы Якуба Коласа ў Менску падчас асьвятленьня традыцыйнай акцыі пэнсіянэраў — Марш мудрасьці.
Пасьля складаньня пратаколаў аб удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве абое журналісты былі дастаўленыя да суду ў ізалятар на Акрэсьціна. Пазьней Любоў Лунёву шпіталізавалі ў кардыялягічнае аддзяленьне 9-га гарадзкога клінічнага шпіталя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістку тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву з турмы на Акрэсьціна шпіталізавалі ў кардыялёгіі