Гэта 8848 мэтраў 86 сантымэтраў, паведамляе BBC News. Дзьве краіны, на мяжы якіх знаходзіцца гара, дамовіліся аб супольным вымярэньні ў 2019 годзе. Да таго паміж імі не было згоды наконт уключэньня ў вышыню гары сьнежнай шапкі на яе вяршыні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы на ЭвэрэсьцеРаней Кітай ацэньваў вышыню гары на 8844 мэтры, а Нэпал ня мераў яе. Дагэтуль агульнапрынятай вышынёй Эвэрэсту лічылася 8848 мэтраў. Такая вышыня была атрыманая Геалягічнай службай Індыі ў 1954 годзе. У 2015 годзе ў Гімаляях адбыўся моцны землятрус. Геолягі мяркуюць, што з прычыны гэтага вышыня Эвэрэсту магла зьмяніцца на некалькі мэтраў.
Першым беларусам, які ўзышоў на Эвэрэст у 1997 годзе (у складзе ўзбэцкай экспэдыцыі), стаў «Сьнежны барс» — адзіны ў краіне заслужаны майстар спорту ў альпінізьме Віктар Кульбачэнка з Барысава. У 2006 годзе ён трагічна загінуў у Падмаскоўі (Расея).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нэпал забароніць замежнікам самастойна ўзыходзіць на Эвэрэст