Кінафэстываль дакумэнтальных стужак Watch Docs Belarus 2020 атрымаў адмову ад адной з дзьвюх пляцовак для паказаў.
Пра гэта паведамілі арганізатары фэстывалю ў Фэйсбуку. Здарылася гэта менш чым за суткі да адкрыцьця.
Паказы 13 кінастужак былі заплянаваныя ў Менску на дзьвюх пляцоўках – у культурным хабе ОК16 і прасторы «Корпус». Адкрыцьцё фэсту прызначанае на 8 сьнежня. Аднак 7 сьнежня ў 17:55 прадстаўнік ОК16 паведаміў арганізатарам, што ў дні фэсту ў іх будзе рамонт.
13 паказаў будуць перанесеныя на іншыя пляцоўкі, пра якія арганізатары паведамяць дадаткова пасьля ўзгадненьня зь іх гаспадарамі.
Адкрыцьцё Watch Docs Belarus 2020 пройдзе ў Галерэі Tut.by (праспэкт Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра мэдыкаў, пратэсты, «закон 328». Што паглядзець на фэсьце беларускага дакумэнтальнага кіно