Відэазапіс зроблены 8 сьнежня ў менскім мікрараёне Ўручча.
На ім відаць, як камунальнік сякерай высякае беларускі нацыянальны сьцяг з-пад лёду.
Пасьля загаду Лукашэнкі камунальнікі па ўсёй Беларусі зьнішчаюць нацыянальную сымболіку, у тым ліку сьпілоўваюць дрэвы і дэмантуюць малыя архітэтурныя формы, на якіх ёсьць нацыянальная сымболіка.