7 сьнежня суд Савецкага раёну Менску прысудзіў грамадзянку Швайцарыі і Беларусі Натальлю Хершэ да 2 гадоў 6 месяцаў зьняволеньня за супраціў супрацоўніку міліцыі (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу).
19 верасьня падчас час жаночага маршу каля Камароўскага рынку 51-гадовая Хершэ сарвала балаклаву з 22-гадовага сілавіка. Паводле выраку суду яна павінна таксама выплаціць пацярпеламу 1000 рублёў.
«Фэдэральны дэпартамэнт замежных спраў пацьвярджае, што сёньня адбыўся суд над арыштаванай швайцарска-беларускай грамадзянкай Натальляй Хершэ. Амбасадар Швайцарыі прыняў удзел у працэсе ў якасьці назіральніка. Тым самым ён падкрэсьліў значэньне, якое мае гэта судовая справа для Фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў. Суд асудзіў спадарыню Хершэ на два з паловай гады турмы. Цяпер дэпартамэнт сумесна з адвакатам спадарыні Хершэ будуць вызначаць далейшыя крокі. Спадарыні Хершэ будзе па-ранейшаму аказвацца дапамога ў рамках консульскай абароны. У мэтах аховы правоў асобы і прыватнасьці іншая інфармацыя раскрывацца ня будзе», – паведаміла швайцарскае замежнапалітычнае ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуску са Швайцарыі асудзілі за сарваную зь сілавіка балаклаву на 2 гады і 6 месяцаў калёнііХершэ на судзе не прызнала віну. У апошнім слове яна заявіла, што хоча бачыць Беларусь падобнай на Швайцарыі:
«Я жыву ў эўрапейскай дэмакратычнай краіне, дзе прынцыпы свабоды зьяўляюцца неабходнай умовай праўленьня на ўсіх узроўнях улады, дзе правы свабоды слова і мірных сходаў дакладна вызначаныя Канстытуцыяй і гарантуюцца дзяржавай, дзе паліцэйскія не хаваюць сваіх твараў ад мірных дэманстрантаў. Менавіта такой я бачу маю радзіму – Беларусь будучыні, свабодную Беларусь».