Праваабаронцы ў Беларусі лічаць прысуд Яну Рымараву палітычна матываваным і патрабуюць яго неадкладнага вызваленьня, паведамляе сайт «Вясны».
20 лістапада суд Жлобінскага раёну Гомельскае вобласьці прызнаў Яна Рымарава вінаватым у злачынстве, прадугледжаным арт. 369 Крымінальнага кодэксу, а менавіта «ў публічнай зьнявазе праз выкарыстаньне чату мэсэнджару „Telegram“ „Жлобин Для Жизни ЧАТ“ прадстаўніка ўлады — намесьніка кіраўніка АУС Жлобінскага райвыканкаму — кіраўніка міліцыі грамадзкай бясьпекі падпалкоўніка міліцыі Дзядзюна Дзьмітрыя Ўладзімеравіча».
Яна Рымарава пакаралі абмежаваньнем волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША Пампэо: Палітвязьні ў Беларусі павінны быць вызваленыяЦяпер, паводле «Вясны», у Беларусі 161 палітычны вязень.