Максім Знак ужо тры месяцы як затрыманы, знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Ён абвінавачаны ў крымінальнай справе «за заклікі, якія пагражаюць нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь».
«Сёньня да мяне „прарваўся“ ваш ліст — вельмі хутка, мяркуючы па даце, — піша юрыст у паштоўцы на волю. — Дзякуй за падтрымку і прыемныя словы! Думаю, маім калегам-адвакатам, якія цяпер актыўна працуюць, таксама патрэбна такая падтрымка».
Максім Знак знаходзіць сілы пажартаваць, што ў ізалятары яму лягчэй, чым многім на волі — маўляў, «адпачывае». Але нічога так не стымулюе, як чаканьне свабоды, сур'ёзна дадае ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд ня выпусьціў з-пад варты сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Максіма Знака«Дзякуй за тое, што працягваеце верыць у аднаўленьне законнасьці і справядлівасьці. Як вы разумееце, у мяне ў гэтым непасрэдная асабістая зацікаўленасьць. Усім прывітаньні і да хуткай сустрэчы!» — падсумоўвае Максім Знак.