Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі скараціліся з пачатку году на 21,5% або на 2 млрд 17,3 млн даляраў, піша БелаПАН.
На 1 сьнежня яны склалі 7 млрд 376,3 млн даляраў у эквіваленце
За лістапад рэзэрвы зьнізіліся на $109,2 млн (1,5%) пасьля росту ў кастрычніку на $164,2 млн (2,2%), паведаміў Нацыянальны банк.
У лістападзе Беларусь аддала пазыкаў на $388 млн.
Сёлета рэзэрвы двойчы зьніжаліся больш як на мільярд даляраў за месяц — у сакавіку і жніўні.
Зьніжэньне рэзэрваў было абумоўленае ростам дэвальвацыйных чаканьняў, якія, на думку эканамістаў, у сакавіку былі выкліканыя пандэміяй, а ў жніўні — палітычным крызісам.
1 студзеня 2020 году золатавалютныя рэзэрвы складалі $9 млрд 393,5 млн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За пару месяцаў усё пайшло на сьметнік». Аналітык Крутцына пра інвэстыцыі і бізнэс у Беларусі