Расейскаму музыку і актору Пятру Мамонаву забаранілі ўезд на тэрыторыю Ўкраіны на тры гады за парушэньне парадку ўезду і выезду ў анэксаваны Расеяй Крым.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведаміла, што ў суботу Мамонаў прыляцеў у Кіеў з прыватным візытам. Пасьля праверкі дакумэнтаў у аэрапорце Барыспаль і асабістай гутаркі з музыкам супрацоўнікі ведамства вынесьлі рашэньне аб яго дэпартацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На абароне рэжыму Лукашэнкі. Што вядома пра былых беркутаўцаў, якія апынуліся ў беларускім АМАПеНа відэа, апублікаваным памежнікамі, Мамонаў, адказваючы на іх пытаньні, расказвае, што наведваў Крым з канцэртамі, прыляцеўшы на паўвостраў самалётам з Масквы. Паводле ўкраінскіх правілаў, наведваньне паўвострава магчымае толькі пры наяўнасьці дазволу, якое выдае служба бясьпекі краіны, і толькі праз тэрыторыю Ўкраіны.