Колькасьць затрыманых удзельнікаў маршу пратэсту перавысіла 150.
Трох затрыманых мужчын павезьлі машыны хуткай дапамогі пад канвоем з Маскоўскага РУУС Менску. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Сьпісы Акрэсьціна».
Валянтэрам не ўдалося выявіць прозьвішчы шпіталізаваных.
Затрыманых на акцыях пратэсту ў пастарунках доўгі час трымаюць на вуліцы з паднятымі рукамі.
Паводле тэлеграм-каналу «Сьпісы Акрэсьціна», па стане на 17.50 затрымана звыш 170 чалавек, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна» — каля 150.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Новы год без дыктатуры!» Як прайшоў «Марш волі». Галоўнае