6 сьнежня ў розных раёнах Менску падчас разгону мірных акцый пратэсту заўважылі сілавікоў са службовымі сабакамі.
Сабак бачылі ў Малінаўцы і іншых раёнах гораду.
Прэс-служба ўнутраных войскаў гэтак пракамэнтавала Onliner іх прысутнасьць у Менску:
«Кінолягі залучаныя ў ахову грамадзкага парадку. Гэта звычайныя задачы, і так было заўсёды».
«Але для затрыманьняў сабакі ж не выкарыстоўваюцца?»
«Не-не, у гэтым выпадку сабака выступае як фактар стрыманьня для чалавека», — сказалі ў прэс-службе.