У Горадні, як і ў іншых гарадах Беларусі, праходзяць лякальныя акцыі пратэсту супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту пад агульнай назвай «Марш волі».
Як паведамляе тэлеканал «Белсат», сілавікі затрымалі ў Горадні журналістку БелаПАН Марысю Харэвіч, яна ў Ленінскім РАУС.
Пазьней стала вядома і пра затрыманьне фотакарэспандэнта БелаПАН Сяргея Людкевіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трэцяя нядзеля дваровых маршаў. Што адбываецца ў Беларусі на 120-ы дзень пратэстаў