Беларускі форвард маскоўскага ЦСКА Ільля Шкурын падпісаў ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту

Калёна спартоўцаў на маршы пратэсту. Верасень 2020 году

На гэты момант зварот падпісалі больш за 1500 беларускіх спартоўцаў.

Футбаліст Ільля Шкурын і раней актыўна выступаў супраць гвалту ў Беларусі. Пасьля жнівеньскіх падзей ён паведаміў, што ня будзе выступаць за зборную краіны, пакуль Лукашэнка ва ўладзе.

І вось цяпер ён пакінуў подпіс пад лістом спартоўцаў, якія выступаюць за новыя сумленныя выбары і супраць гвалту, паведамляе Tut.by.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Футбаліст маскоўскага ЦСКА Ільля Шкурын заявіў, што ня будзе выступаць за зборную Беларусі, пакуль кіруе Лукашэнка

У Беларусі Ільля Шкурын выступаў за «Энэргетык-БДУ», у 2019 годзе стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату, на пачатку 2020-га перайшоў у маскоўскі ЦСКА.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фанатаў ЦСКА аштрафавалі за бел-чырвона-белы сцяг на стадыёне

Улады тым часам зьбіраюць подпісы спартоўцаў пад лістом у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі фонд спартовай салідарнасьці прафінансаваў зборы лёгкаатлеткам, пазбаўленым дзяржаўных стыпэндыяў