Канец місіі ў 5 млрд км. Японскі апарат даставіў на Зямлю ўзоры астэроіда

Ілюстрацыя прыбыцьця зонду «Хаябуса-2» да астэроіда Ругу

Капсула з узорамі астэроіда прызямлілася ў аддаленым раёне Аўстраліі. Такім чынам касьмічны апарат «Хаябуса-2» завяршыў сваю місію даўжынёй 5 мільярдаў кілямэтраў.

Касьмічны зонд «Хаябуса-2» запусьцілі ў 2014 годзе. У 2018 годзе ён прыляцеў да астэріда Ругу. Паўтара году аглядаў яго, а потым зрабіў дзьве пасадкі і ўзяў узоры, якія 5 сьнежня ў капсуле прыбылі на Зямлю.

Навукоўцы спадзяюцца, што ўзоры дапамогуць болей зразумець пра ўзьнікненьне жыцьця і Сусьвету. Ня выключана, што падобныя астэроіды ўплывалі на Зямлю і маглі прыносіць на яе паверхню ваду або арганічныя матэрыялы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай запускае касьмічны апарат на Месяц