Адзін з артыкулаў закона забараняе грамадзянам здымаць паліцэйскіх на фота і відэа падчас прымяненьня спэцыяльных сродкаў супраць дэманстрантаў.
5 сьнежня арганізатары абвясьцілі аб пратэстных акцыях у 90 буйных і сярэдніх гарадах Францыі. У Парыжы «Марш свабоды і салідарнасьці» да плошчы Рэспублікі пачаўся ў другой палове дня. У Бардо, Манпэлье і Ліёне ў гэтую суботу ўлады вырашылі не дапускаць пратэстуючых у цэнтральную частку гэтых гарадоў, паведаміла Міжнароднае францускае радыё.
У адказ на масавыя пратэсты, урад абвясьціў пакуль толькі пра гатоўнасьць зьмяніць тэкст артыкула, пра забарону на здымкі паліцэйскіх, якія прымяняюць сілу супраць мірных дэманстрантаў. Цэнтар каардынацыі пратэстных акцый запатрабаваў поўнага адкліканьня законапраекта.
Паліцыя, якая апынулася пад агнём крытыкі пасьля шэрагу інцыдэнтаў з неабгрунтаваным ужываньнем сілы, таксама выступіла з пратэстам. Словы прэзыдэнта аб тым, што калі ў чалавека колер скуры ня белы, то ён мае шанцы часьцей падвяргацца праверцы дакумэнтаў, выклікалі рэакцыі пратэсту з боку двух галоўных паліцэйскіх прафсаюзаў Францыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я выходжу». Выйшаў дакумэнтальны фільм пра пратэсты ў Менску. ВІДЭА