«Мы сёньня абвяшчаем новы лёзунг:» Армэнія без здрадніка Нікола", — заявіў прадстаўнік апазыцыйнай партыі" Дашнакцуцюн" Гегам Манукʼяна.
Усяго адстаўкі прэмʼера патрабуюць 17 партый, якія стварылі «Рух за выратаваньне Айчыны». Сваім кандыдатам на пасадут часовага прэмʼера яны называюць лідэра Нацыянальна-дэмакратычнага саюза Вазгена Манук’яна. Паводле заявы пратэстуючых, Манук’ян прыпыніць сваю партыйную дзейнасьць, як толькі стане прэмʼерам, і абавязваецца правесьці датэрміновыя парлямэнцкія выбары праз год. У іх ён абяцае асабіста ня ўдзельнічаць, а калі яго партыя ўвойдзе ў парлямэнт — абяцае не балятавацца на пасаду прэмʼера.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Армэніі прызнаў сваю адказнасьць за вынік канфлікту з АзэрбайджанамПалітычныя пазыцыі Пашыньяна рэзка саслаблі пасьля таго, як у ноч з 9 на 10 лістапада ён падпісаў сумеснае з прэзыдэнтамі Расеі і Азэрбайджана Уладзімірам Пуціным і Ільхамам Аліевым заяву аб поўным спыненьні ваенных дзеяньняў у Нагорным Карабаху.
Па сутнасьці, яно стала капітуляцыяй Армэніі ў гэтым канфлікце: Азэрбайджан атрымаў пад свой кантроль ня толькі тэрыторыі, якія Армэнія кантралявала з 90-х гадоў, але і яшчэ некалькі раёнаў, у тым ліку старажытную сталіцу Карабаха Шушу (Шушы). З моманту падпісаньня пагадненьня ў Ерэване не спыняюцца пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі прэмʼера.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Часопіс Time назваў 2020 год найгоршым у сучаснай гісторыі ЗША