Сваімі вершамі дзеляцца Крысьціна Бандурына, Дар'я Бялькевіч, Ганна Комар, Наста Кудасава, Вальжына Морт, Юля Цімафеева.
З канца жніўня жанчыны ладзяць акцыі пратэсту на вуліцах Менску і іншых гарадоў Беларусі, яны праводзілі шматтысячныя маршы па суботах, ланцугі салідарнасьці, прагулкі з парасонамі, «дэмаршы». Пазьней АМАП пачаў разганяць жаночыя акцыі, арыштоўваць іх удзельніц.
Беларускія паэткі не заставаліся ўбаку ад гэтых падзей, пішуць арганізатары імпрэзы:
«Яны пішуць тэксты, расказваюць сьвету пра тую трагедыю, якая адбываецца ў нас дома, праз дадзены талент слова фіксуюць усё, што адбываецца з кожнай і кожным з нас — і што не павінна быць забыта».