Гэльга Шмід, нямецкая дыпляматка і ключавая ўдзельніца перамоваў наконт ядзернай дамовы з Іранам, стала генэральнай сакратаркай Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе. Яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе.
59-гадовая Шмід займае пасаду генэральнага сакратара Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў з 2016 году. У 1990-х яна была прэс-сакратаркай пасольства Нямеччыны ў Вашынгтоне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дакладчык АБСЭ па Беларусі: «Час гэтага рэжыму паступова падыходзіць да канца»Штаб-кватэра АБСЭ месьціцца ў Вене. У яе мандат уваходзіць пасярэдніцтва пры канфліктах, назіраньне за выбарамі, маніторынг правоў чалавека і прасоўваньне свабоды прэсы.
Шмід заменіць генэральнага сакратара АБСЭ Томаса Грэмінгера, які ўзначальвае арганізацыю з 2017 году. Яна будзе працаваць у складаны час для ўстановы, якая спрабуе вырашыць канфлікты ў Беларусі, Украіне і Нагорным Карабаху.