COVID-19: у Беларусі новы рэкорд заражэньня, паводле афіцыйнай статыстыкі

Міністэрства аховы здароўя за апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравала 1774 новыя выпадкі COVID-19 (агулам 143 383 выпадкі).

За мінулыя суткі ў Беларусі памерлі 9 чалавек з каранавірусам (ад пачатку эпідэміі — 1190). Гэта самы вялікі паказьнік за ўвесь час пандэміі.

Ачунялі і выпісаліся 1647 чалавек (агулам — 120 571).