У заяве, якую ад імя 42 дзяржаваў агучыў Джуліян Брэйтўэйт, сталы прадстаўнік Вялікай Брытаніі ў Радзе правоў чалавека, гаворыцца:
«Мы глыбока занепакоеныя празьмерным ужываньнем сілы ўладамі супраць журналістаў, у тым ліку паведамленьнямі пра катаваньні і жорсткае, бесчалавечнае альбо прыніжальнае для годнасьці абыходжаньне і пакараньне. (…) Пачынаючы з траўня 390 журналістаў паведамілі пра тую ці іншую форму перасьледу. Караць журналістаў за тое, што яны выконвалі сваю працу, недапушчальна, і мы заклікаем Беларусь неадкладна вызваліць усіх затрыманых і зьняць зь іх усе абвінавачаньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз заклікаў аднавіць статус СМІ для TUT.BY і вызваліць зьняволеных беларускіх журналістаўУ заяве згадваюцца крымінальныя абвінавачаньні, выстаўленыя журналістцы тэлеканалу «Белсат» Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай), якую затрымалі пасьля прамога эфіру зь месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы Пераменаў» у Менску 15 лістапада.
«Мы настойліва заклікаем Беларусь паважаць свабоду слова для ўсіх, у тым ліку для журналістаў і супрацоўнікаў СМІ. Мы заклікаем Беларусь выконваць рэкамэндацыі Маскоўскага мэханізму АБСЭ ў пытаньнях свабоды слова і сродкаў масавай інфармацыі. Штораз большыя абмежаваньні для незалежных СМІ павінны спыніцца», — заключае заява 42 дзяржаваў у Радзе правоў чалавека ААН.