Горад-пабрацім Віцебску Франкфурт-на-Одэры даслаў адкрыты ліст віцяблянам.
«Мы бачым тысячы людзей рознага веку, якія мірна пратэстуюць супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні і за ўвядзеньне ўласнай дэмакратыі», — гаворыцца ў лісьце, тэкст якога публікуюць «Народныя навіны Віцебску».
«Мы захапляемся вашай мужнасьцю і настойлівасьцю. Адначасова мы вельмі занепакоеныя тым, што сытуацыя ў вашым горадзе і вашай краіне можа зазнаць эскаляцыю. Бо мы бачым, што міліцыя і вайскоўцы прымяняюць зброю супраць мірных дэманстрантаў».
У Франкфурце-на-Одэры ўжо месяц працуе выстава пра партнэрства гарадоў. Сярод іншага на ёй два стэнды прысьвечаны пратэстам у Віцебску.
Ліст падпісалі обэр-бургамістар Франкфурту-на-Одэры, старшыня гарадзкога сходу дэпутатаў, старшыня працоўнай групы «Віцебск» і кіраўнік аддзелу культуры, адукацыі і грамадзянскага ўдзелу ў Эўропе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маша была ня з тых музыкаў, хто па-за палітыкай», — украінскі флейтыст і аднакашнік Калесьнікавай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Альгерд Бахарэвіч. Прызнаньне