Начальніцу аддзелу рэалізацыі нафтапрадуктаў на наваполацкім «Нафтане» Вольгу Брыцікаву афіцыйна звальняюць з працы. Яна адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў і зьвязвае звальненьне з актыўным удзелам у падрыхтоўцы страйку, піша Tut.by.
17 жніўня, у пару актыўных масавых выступленьняў рабочых на шэрагу заводаў, яна агучыла патрабаваньні калектыву «Нафтану» на сустрэчы рабочых з тагачасным кіраўніком Камітэту дзяржкантролю Іванам Тэртэлем.
Працоўныя наваполацкага прадпрыемства патрабавалі расьсьледаваньня фактаў гвалту над мірнымі пратэстоўцамі і прызначэньня новых празрыстых выбараў прэзыдэнта краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не здаёмся, але закон парушаць ня можам». Ці далучыцца «Нафтан» да агульнанацыянальнага страйку?У верасьні Брыцікавай выпісалі вымову за прагул 20 жніўня, калі жанчына падлічвала колькасьць удзельнікаў страйку. Тады ўдалося сабраць каля 3,5 тысяч подпісаў.
А ў кастрычніку ў рамках сыстэмнага перасьледу ёй і іншым супрацоўнікам, якія 6 кастрычніка зьняліся ў відэазвароце да беларускага народу, даслалі позву ў пракуратуру. Усяго ў звароце зьняліся 30 супрацоўнікаў заводу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Работнікі «Нафтану»: «Хочам жыць у краіне, дзе кіраўнік, наняты народам, не называе яго „пацукамі“»Загад аб звальненьні Брыцікавай выдадзены ў сувязі з «пазбаўленьнем доступу да дзяржаўнай таямніцы». Цяпер ужо былая начальніца аддзелу рэалізацыі нафтапрадуктаў будзе бліжэйшымі днямі разьбірацца ў дэталях загаду, каб зразумець, што рабіць далей.
На пачатку кастрычніка Вольга Брыцікава ў камэнтары Свабодзе заявіла, што больш за 300 працаўнікоў «Нафтану» далучыліся да незалежнага прафсаюзу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не здаёмся, але закон парушаць ня можам». Ці далучыцца «Нафтан» да агульнанацыянальнага страйку?