Героі Лявона Вольскага ўражаныя чарговай публікацыяй аўдыё, на якім нібыта размаўляюць высокія чыноўнікі.
Саўка:
Латышонку как-та Эйсмант
Пазваніла й гаварыт:
— Што-та мне саўсем пагана,
Паднакрыў мяне кавід.
Грышка:
Але так яна казала,
Каб ня надта рэзаць слых,
Бо ўзгадваць гэты вірус
Забаронена ў іх.
Саўка:
Савяшчаньне правадзілі
Яны цэлых тры часы.
Шэф то хмурыўся сярдзіта,
То пасьмейваўся ў вусы.
Грышка:
Недзе там і падчапіла
Сакратарка свой кавід.
Бо насіць на працы маску
Забаронена ў іх.
Саўка:
Гаварыт ана: балеет
Прэзідзенцкі ўвесь дварэц.
І саму яе накрыла
Так, што проста, блін, капец.
Грышка:
Што цяпер рабіць ёй, беднай?
Як ня страціць нюх і слых?
А хварэць на гэты вірус
Забаронена ў іх.