Штаб Бабарыкі запусьціў праект politzek.me. Ягоная мэта — «зрабіць палітвязьняў бліжэйшымі да кожнага беларуса, каб усё больш і больш людзей даведваліся, што ёсьць тыя, хто сядзіць у турме беспадстаўна і каму вельмі патрэбна падтрымка».
Каб далучыцца да праекту, трэба зарэгістравацца на сайце (распрацоўнікі сьцьвярджаюць, што гэта бясьпечна), выбраць у сябры палітвязьня і выканаць заданьні тыдня.
Заданьні гэтага тыдня:
- напісаць ліст сябру,
- падзяліцца ім у сацсетках,
- перайменаваць імем сябра вайфай,
- начапіць на руку чорны бранзалет
- і іншыя.
Праект мае сваю старонку ў Інстаграме, прасоўвае свае хэш-тэгі, і выпусьціў набор стыкераў для Тэлеграма. Стыкеры «добры Знак» і «кепскі Знак» ужо пасьпелі завірусіцца ў сацсетках.
Зьвесткі пра палітвязьняў распрацоўнікі бяруць з сайту праваабарончага цэнтру «Вясна». Але кожны ўдзельнік можа іх дапоўніць сваёй гісторыяй пра таго ці іншага палітвязьня.
У Беларусі на сёньня 146 палітычных зьняволеных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ілюзія беспакаранасьці павінна зьнікнуць». Латушка пра «Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў»