Мінздароўя дадало 8 краін у сьпіс абавязковага карантыну па прыбыцьці ў Беларусь.
Ад сёньня тым, хто прыехаў з Азэрбайджану, Аўстрыі, Вугоршчыны, Грэцыі, Грузіі, Сэрбіі, Турэччыны і Эстоніі, трэба заставацца на самаізаляцыі 10 дзён.
Выяжджаць у гэтыя краіны не забаронена. З большасьцю захоўваюцца авіязносіны.
Такім чынам, у карантынным сьпісе цяпер больш за 140 краін.
2 сьнежня ў Беларусі афіцыйна зарэгістравалі 1689 выпадкаў COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1689 выпадкаў COVID-19