Гэта было зроблена па рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя. Галасы ў камісіі з 53 дзяржаў падзяліліся амаль пароўну: 27 краін, уключаючы ЗША і краіны ЭЗ, галасавалі за выключэньне марыхуаны са сьпісу, 25 — супраць.
У Сьпіс IV уключаны рэчывы, на якія распаўсюджваецца найстражэйшы кантроль, напрыклад гераін. Марыхуана застаецца ў больш шырокім сьпісе наркатычных і псыхаактыўных рэчываў — Сьпісе I.
Па словах экспэртаў, рашэньне камісіі ААН ня будзе мець неадкладных наступстваў, бо кожная краіна самастойна вызначае сваю палітыку ў сфэры наркотыкаў. Аднак, як піша New York Times, многія краіны пры вызначэньні такой палітыкі кіруюцца глябальнай канвэнцыяй, і ў любым выпадку рашэньне, на думку прыхільнікаў яе зьмякчэньня, мае вялікае сымбалічнае значэньне.
Шмат у якіх краінах сьвету і штатах ЗША марыхуану ў мэдыцынскіх мэтах або для асабістага спажываньня апошнім часам легалізавалі або дэкрыміналізавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жорсткае пакараньне не ратуе ад наркотыкаў. Тлумачыць галоўны навуковец эўрапейскага цэнтру наркаманіторынгу