Пра гэта паведамляе Эўрарадыё.
«Ляжаў дома, адпачываў. Як тэлефон пачаў разрывацца, што я нягоднік! Нічога не падпісваў! Вось так вось проста, напэўна, хтосьці захацеў зганьбіць маё імя!» – абурыўся ў Інстаграме паўабаронца Яўген Елязаранка.
«Такія сумленныя подпісы, як і выбары!» – іранізуе абаронца Ільля Удодаў.
Пра тое, што ён ня мае дачыненьня да ліста, напісаў і паўабаронца Максім Хадзянкоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Балюча і трывожна, у людзей няма ніякіх правоў». Вядомы футбаліст і трэнэр Хацкевіч пра беларускія пратэсты«Як на гэтым сайце апынуліся прозьвішчы нашых футбалістаў, нікому невядома, гэта добрае пытаньне, – сказаў Эўрарадыё прэс-сакратар клюбу Аляксей Чыжоў. – Магу дакладна сказаць, што за іх гэтага тут ніхто не рабіў. Клюб ніякія сьпісы нікуды не падаваў. Хтосьці, мабыць, памылкова ці, можа, для колькасьці, уставіў гэтыя прозьвішчы».
Ці зьбіраецца клюб высьвятляць, хто і навошта «адзначыўся» за іх спартоўцаў? Па словах суразмоўцы, сэнсу ў гэтым няма. У лісьце пазначаныя толькі прозьвішчы футбалістаў. На думку прэс-сакратара, бяз подпісаў ён не мае ніякай каштоўнасьці.
«Такім чынам можна і маё, і вашае прозьвішча туды ўставіць... і наогул якое заўгодна. Адкуль мы ведаем, што гэта праўда?», – дадаў Чыжоў.