Улады адмовіліся рэгістраваць прарасейскую арганізацыю «Адзіная айчына» («Единое отечество»). Пра гэта ў сваім Facebookʼу паведаміў дырэктар Цэнтру вывучэньня пэрспэктыў інтэграцыі краін ЭАЭС Дзьмітры Белякоў.
Белякоў лічыць, што чыноўнікі не зарэгістравалі арганізацыю насуперак указаньням Лукашэнкі «пра актывізацыю партыйнага будаўніцтва і грамадзянскай супольнасьці».
«Чыноўнікі сякуць на корані добрыя пачынаньні грамадзян, адмаўляючы ў рэгістрацыі грамадзкіх абʼяднаньняў патрыятычнага толку», — напісаў Белякоў.
Ёе дадаў, што адмову ў рэгістрацыі абскардзяць у судзе. Зьвернуцца таксама ў Міністэрства юстыцыі і да Лукашэнкі.
Дзьмітры Белякоў вядомы выступленьнямі на дзяржаўнай тэлевізіі ў падтрымку Лукашэнкі і з асуджэньнем пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.
За паездкі на акупаваныя тэрытоыі Ўкраіны яго ўнесьлі ў базу цэнтру «Миротворець».