У Кабуле ў выніку тэракту пацярпелі супрацоўнікі расейскай амбасады

Падрыў аўтамабіля ў Кабуле, 16 лістапада 2020 году

У сталіцы Афганістану Кабуле у выніку тэракту пацярпелі супрацоўнікі амбасады Расеі, якія ў момант выбуху самаробнай бомбы ехалі ў аўтамабілі.

Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава. паводле яе, супрацоўнікі амбасады атрымалі лёгкую кантузію. Колькасьць пацярпелых не паведамляецца.

Тэракт адбыўся недалёка ад будынку расійскай дыпляматычнай місіі. Паводле папярэдніх дадзеных, яго мэтай быў пікап афганскіх нацыянальных сіл бясьпекі з вайскоўцамі на борце, які рухаўся перад дыпляматычнай машынай, аднак, як адзначылі ў расейскім МЗС, «нельга выключаць і скіраванасьць тэракту супраць расейскіх грамадзянаў».

Ведамства запатрабавала ад афганскага боку правесьці дбайнае расьсьледаваньне і «прыняць вычарпальныя меры для забесьпячэньні бясьпекі пэрсаналу расійскіх замежных установаў» у Афганістане.