«Вывучаецца магчымае ўмяшаньне ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы і прычыненьне шкоды дзяржбясьпецы Украіны пры дапамозе фэйкавага распаўсюду дзеяньня заканадаўства Вугоршчыны і юрысдыкцыі яе дзяржаўных органаў на асобныя рэгіёны нашай краіны», — сказана ў паведамленьні.
Сьледзтва таксама вывучае факты магчымага садзейнічаньня замежнай дзяржаве асобнымі ўкраінскімі грамадзкімі дзеячамі. Яны падазраюцца ў «падтрымцы дзяржорганаў суседняй краіны ў вядзеньні падрыўной дзейнасьці на шкоду Ўкраіне».
СБУ паведамляе, што падчас ператрусаў яны знайшлі друкаваныя матэрыялы, якія «папулярызуюць так званую Вялікую Вугоршчыну і стварэньне этнічнай аўтаноміі ў Закарпацьці». Канфіскаваныя кампутарная тэхніка, сродкі сувязі і іншыя матэрыялы, якія сьледчыя зьбіраюцца дасьледаваць як доказную базу супрацьпраўнай дзейнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вугоршчына разблякавала заяву прадстаўнікоў краін NATO па ЎкраінеМіністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта скрытыкаваў ператрусы. У сваім відэазвароце ён заявіў, што «празь недапушчальнасьць такіх дзеяньняў» выклікалі пасла Ўкраіны ў Вугоршчыне, каб выказаць незадаволенасьць дзеяньнямі кіраўніцтва Ўкраіны.
Паводле яго слоў, ён плянуе сустрэцца 1 сьнежня з адказным па пытаньнях NATO, каб абмеркаваць пытаньне членства Ўкраіны ў альянсе.
Паводле зьвестак журналістаў, ператрусы праходзілі ў Таварыстве вугорцаў Закарпацьця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Візыт Орбана — ягоная ўласная ініцыятыва, а не пасланьне ад Захаду, — вугорскі палітолягАдносіны Будапэшта і Кіева абвастрыліся, у прыватнасьці, пасьля прыняцьця ва Ўкраіне новага закону аб мове. Ён вызначае мовай адукацыі ўкраінскую, якая ў краіне зьяўляецца адзінай дзяржаўнай. Вугоршчына заявіла, што гэта парушае правы вугорскай меншасьці. Украіна адпрэчыла абвінавачваньні, аднак Будапэшт у знак пратэсту блякаваў збліжэньне Ўкраіны з NATO, дзе ўсе рашэньні прымаюцца кансэнсусам.
Акрамя таго, адносіны абвастрыла і зьяўленьне ў інтэрнэце відэазапісу выдачы вугорскіх пашпартоў грамадзянам Украіны ў адным з консульстваў Вугоршчыны ў Закарпацьці, прычым новых вугорскіх грамадзянаў інструктавалі хаваць гэта ад украінскай улады. Гэта выклікала дыпляматычны скандал са ўзаемным высыланьнем дыпляматаў.