«Расея — адзінае апірышча Лукашэнкі». Што паказала апытаньне беларусаў ад брытанскага Chatham House
Your browser doesn’t support HTML5
Што гаворыць пра стаўленьне беларусаў да Расеі і Пуціна апошняе апытаньне, зробленае брытанскім дасьледным цэнтрам Chatham house? Які народ самы блізкі беларусам? Якой форме двухбаковых адносінаў з Расеяй аддаюць перавагу беларускія гараджане? Ці варта Беларусі, на іх погляд, заставацца ў АДКБ?
Пра гэта ў інтэрвію палітычнаму аглядальніку Свабоды Юрыю Дракахрусту распавёў супрацоўнік Chatham house Рыгор Астапеня.