Сьвятлану Ціханоўскую назвалі 50,1% рэспандэнтаў, Аляксандра Лукашэнку — 18,6%. Адмовіліся адказаць на пытаньне 15,4%, астатнія кандыдаты атрымалі менш за 3% кожны, а яшчэ 11,4% сказалі, што не галасавалі ні за кога з кандыдатаў у выбарчых бюлетэнях.
Паводле афіцыйных лічбаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, Лукашэнка атрымаў 80,1% галасоў, а Ціханоўская — 10,1%.
Апытаньне было праведзена з 13 па 18 лістапада 2020 году з выкарыстаньнем мэтаду кампутарнага вэб-інтэрвію (CAWI). Апытвалася гарадзкое насельніцтва Беларусі. Колькасьць рэспандэнтаў – 864 асобы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гарадзкое» апытаньне Chatham House: Бабарыка самы папулярны, Латушка нароўні з ЛукашэнкамУ ранейшым падобным апытаньні Chatham House, праведзеным у канцы верасьня, лічбы былі падобныя. Тады Ціханоўскую назвалі 52,2%, а Лукашэнку – 20,6%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка перамагчы ня мог ніяк». Размова з аўтарам сацыялягічнага дасьледаваньня Chatham House