Упершыню за 15 гадоў адмянілі Калядны хакейны турнір на прызы Лукашэнкі. Ён плянаваўся ў студзені 2021-га.
Як паведамляе Фэдэрацыя хакею Беларусі, прычына скасаваньня спаборніцтваў — неспрыяльная эпідэмічная сытуацыя.
Калядны турнір лічыцца адной з галоўных спартовых імпрэзаў Аляксандра Лукашэнкі, афіцыйныя СМІ называюць яго «чэмпіянатам сьвету сярод аматараў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія ўнесла кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Баскава ў сьпіс неўязныхУсе папярэднія гады на матчы пастарэлых хакеістаў звозілі бюджэтнікаў, вайскоўцаў ды студэнтаў, а тэлеканалы вялі жывую трансьляцыю з галоўных лядовых арэнаў.
На гэтых турнірах каманда Лукашэнкі дэманструе зайздросную стабільнасьць: 13 найвышэйшых тытулаў, толькі некалькі разоў першае месца ўдалося заваяваць расейцам.