«Яе не шкада». Як у сеціве рэагуюць на новы скандальны аўдыёзапіс размовы чыноўнікаў

На Youtube зьявілася чарговая тэлефонная размова асобы, падобнай голасам да Натальлі Эйсмант, прэсавай сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі.

Гэтым разам яна размаўляе з чалавекам, голасам падобным да асабістага памочніка і былога ахоўніка Лукашэнкі Мікалая Латышонка.

З размовы вынікае, што шэраг людзей у адміністрацыі Лукашэнкі прэзыдэнта хварэе на COVID-19, але пры гэтым чыноўнікі баяцца надзець мэдычныя маскі ў прысутнасьці «шэфа».

Дагэтуль невядома, якім чынам здабытыя аўдыёзапісы і ці сапраўды гэта гавораць людзі з найбліжэйшага атачэньня Аляксандра Лукашэнкі. Радыё Свабода паспрабавала зьвязацца з Натальляй Эйсмант, але яе тэлефон не адказвае. Аднак карыстальнікі сацыяльных сетак актыўна абмяркоўваюць новы запіс.