Шахтары патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, новых прэзыдэнцкіх выбараў, вызваленьня палтвязьняў і спыненьня гвалту.
Як паведамляе страйкам салігорскага «Беларуськалію», колькасьць страйкоўцаў на прадпрыемстве расьце.
Да палітычных патрабаваньняў, сярод якіх адстаўка Лукашэнкі і новыя прэзыдэнцкія выбары, далучыліся:
Антаніна Ўюхіна, апэратар заправачных станцыяў ПУУСТ рудніку 3-га рудаўпраўленьня
Аляксандар Макаед, электрасьлесар дзяжурны і рамонту абсталяваньня 4-га рудаўпраўленьня
Андрэй Батуеў, машыніст горных машынаў рудніку 3-га рудаўпраўленьня.
Агулам колькасьць страйкоўцаў на «Беларуськаліі» набліжаецца да 100 чалавек.