27 лістапада на імя галоўнага рэдактара выданьня Віктара Марчука прыйшоў факс з подпісам дырэктара «Брэсцкай друкарні» Вячаслава Шахлевіча, у якім гаварылася, што ад 1 сьнежня «з тэхнічных прычынаў» графік выхаду газэты ссоўваецца на 15.00 з ранейшых 9.00.
А ўжо 30 лістапада ад імя кіраўніка друкарні прыйшоў яшчэ адзін факс.
«Паведамляем, што 31 сьнежня мінае тэрмін дзеяньня дамовы. Ад 1 студзеня 2021 году новае пагадненьне з ТАА «Брестская газета» на друкаваньне заключацца ня будзе», — напісана ў лісьце.
Раней у Беларусі перасталі друкаваць «Народную волю», «Комсомольскую правду в Беларуси», «СН+». «Народная воля» друкавалася нейкі час пад Масквой, але друкарня разарвала зь ёю дамову, і газэта часова прыпыніла выхад на паперы. На паўгода спыніўся выхад «Газеты Слонімскай».