На беларускай дзяржтэлевізіі паказваюць адных і тых жа людзей у розных сюжэтах і ролях

Чалавек з плякатам каля будынка Белтэлерадыёкампаніі, 17 жніўня

Дэфіцыт кадраў беларускіх дзяржаўных СМІ бачны няўзброеным вокам, адзначае «Настоящее время». З каналу на канал, зь сюжэту ў сюжэт снуюць адныя і тыя ж людзі, якія зьяўляюцца ў розных амплюа, але заўсёды гавораць патрэбныя ўладам словы.


Роля правільнай беларускай жанчыны ў выкананьні Юліі Арцюх карыстаецца попытам на дзяржаўнай тэлевізіі Беларусі.

  • Як кіраўніца дабрачыннай арганізацыі яна апавядае ў эфірах пра дзіцячыя хваробы.
  • Як шматдзетная маці Юлія асуджае вулічныя пратэсты і беспарадкі.
  • Як удзельніца Юлія расказвае пра аўтапрабегі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
  • І як тэлевядоўца распытвае пра іх жа.
  • Юлія Арцюх зьяўляецца ў ранішніх шоў як пасьпяховая жанчына.
  • І на масавых мерапрыемствах як грамадзянская актывістка.
  • Яшчэ адна роля, жонкі афіцэра, аказваецца запатрабаванай на расейскай тэлевізіі.

Апроч Юліі Арцюх, на беларускай тэлевізіі ёсьць і іншыя шматстаночнікі, — расказвае ў сваім сюжэце «Настоящее время».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Асноўны паказчык ап’яненьня — кроў». Што пра вэрсію ўладаў кажуць прафэсійныя нарколягі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка хваліў Гітлера