З 1 сьнежня ў Беларусі
Вырастуць некаторыя пэнсіі
Урад ухваліў рашэньне зь 1 сьнежня падвысіць працоўныя пэнсіі – у сярэднім на 5,4%. Сярэдняя працоўная пэнсія павінна вырасьці да 483 рублёў.
Падаражае транспарт
У Горадзенскай і Гомельскай абласьцях з 29 лістапада павялічваюць плату за праезд у гарадзкім грамадзкім і прыгарадным аўтамабільным транспарце. Талёнчык у аўтобусах і тралейбусах падаражае з 60 да 70 капеек. Праезд у хуткасных аўтобусах з 29 лістапада будзе каштаваць 80 капеек. Вырасьце таксама цана праязных.
Штрафы за летнюю гуму
З 1 сьнежня кіроўцы могуць атрымаць папярэджаньне або штраф да 0,5 базавай велічыні (13,5 рубля) за язду на аўтамабілі зь летнімі шынамі.
Падаражаюць цыгарэты
З 1 сьнежня ў Беларусі вырасьце цана на цыгарэты, паведамляе Міністэрства падаткаў і зборах. Некаторыя маркі цыгарэт падаражаюць адразу на 10 капеек.