Затрыманага былога сьледчага СК Беларусі, ініцыятара праекту дапамогі звольненым сілавікам bychange.me Яўгена Юшкевіча этапавалі ў СІЗА № 1 на вуліцу Валадарскага ў Менску.
«Можна ўжо пісаць лісты. Юшкевіч Яўген Міхайлавіч, 220050, горад Менск, вуліца Валадарскага, 2, сьледчы ізалятар № 1», – паведаміла ягоная адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.
Яўгена Юшкевіча затрымалі 24 лістапада каля 22:00, у сваёй кватэры ў Менску, дзе таксама прайшоў ператрус. Ён заяўляецца падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Яму выбралі меру стрыманьня ў выглядзе арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
На былога сьледчага Яўгена Юшкевіча завялі крымінальную справуЗатрымалі былога сьледчага Яўгена Юшкевіча, які дапамагаў працаўладкавацца звольненым сілавікам