Паводле маці хлопца, Ціхан Клюкач зьяўляецца фігурантам крымінальнай справы, заведзенай пасьля маршу пратэсту ў Менску 6 верасьня, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна». У той дзень, паводле ацэнак СМІ, ля Палаца Незалежнасьці сабралася больш за 100 тысяч чалавек. Быў там і 18-гадовы Ціхан.
26 верасьня да юнака прыйшлі дадому на «гутарку» і затрымалі. Спачатку яму некалькі разоў суды давалі адміністрацыйны арышт паводле артыкулу 23.34 КаАП, агулам 45 сутак. Арышт адбываў у ІЧУ Століна.
Ціхана Клюкача падазраюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў) і ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства). Максымальнае пакараньне па першым артыкуле – пазбаўленьне волі да трох гадоў, па другой – пазбаўленьне волі на тэрмін ад 1 да 6 гадоў.
Як паведамляе берасьцейскі сайт binkl.by, 26 лістапада Ціхана ўзялі пад арышт да суду рашэньнем пракуратуры Менску.
25 ліпеня Ціхану споўнілася 18 гадоў.